архiў газеты
Верасень 2010
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |
падпiсчыкi
НАВІНЫ
Вам жа кожны дзень глядзець у вочы сваім падначаленым...
ПАЛІТЫКА
Остановим фальсификации вместе!
ГРАМАДСТВА
Маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады асудзіць камунізм
Учителей заставляют проверять холодильники в квартирах своих учеников?
Цяпер настаўнікі могуць ставіць «0»
Ці можна вучыцца без падручнікаў?
Сердечно-сосудистые заболевания — главная причина смертности в Беларуси
ЭКАНОМІКА
Сусветна вядомы канцэрн IКЕА стварае буйное дрэваапрацоўчае прадпрыемства ў Беларусі
Прадпрымальнікі хочуць піва...
Беларусь можа набыць частку Рыжскага порта
За месяц прыбытак беларускіх банкаў упаў у 15 разоў
«Белтрансгаз», «Нафтан» и Мозырский НПЗ — крупнейшие налогоплательщики Беларуси
ЛЮСТЭРКА
Даіць беларускіх кароў будуць беларускія ж робаты
Прапілі больш за 3 трыльёны рублёў
Парк у Оршы, пабудаваны да «Дажынак», прызнаны небяспечным для дзяцей
Телеканал ОНТ пока не имеет права заниматься «Евровидением»
В Логойске соберется рекордное число иностранных дрифтеров
У СВЕЦЕ
Американские военные в Ираке приняли брошенный в них ботинок за гранату
Ахмадинежад: Иран никогда не откажется от ядерной программы
Количество самолетов в мире удвоится
Китай отобрал для полетов в космос женщин
Противники реформы Обамы изобразили его в виде африканского знахаря
Индийские ученые получили сорт риса, который не надо варить
Ученик начал превращаться в ученицу
По ошибке увеличили премию в тысячу раз
КУЛЬТУРА
В Беларуси пройдет первое чиби-дефиле
Рыгор БАРАДУЛIН: «Я, бывала, і да чаркі прыкладаўся, і вучыцца ленаваўся...»
Манхэттенский фестиваль — впервые в Минске
СПОРТ
Аляксандр МЯДЗВЕДЗЬ: «Толькі зараз я ўздыхнуў з палёгкай...»
«Дынама», балельшчыкі і «Юрыкі»
ЗДАРЭННІ
ГАЗЕТА - ЧЫТАЧ
ГРАМАДСТВА
Былi ж часы!
Андрэй Рамашэўскi ўзгадвае пра самую пiўную партыю Беларусi i маладзёжную тусоўку 1990-х
Пакаленне, актыўная маладосць якога прайшла на гучных мiтынгах пачатку 1990-х, даўно ўжо жыве iншым жыццём. Месца пiўных тусовак i дзёрзкiх акцый у цэнтры Мiнска занялi сям'я і праца. Адзiнкi захоўваюць правакацыйны стыль у знешнасцi, гэтак жа адарвана, як i 15 гадоў таму, апранаюцца, адмаўляюцца стрыгчы доўгiя, але рэдкiя ўжо валасы альбо наадварот гадуюць бараду. Большасць 30—40-гадовых бачаць толькi офiс ды сям'ю, а пра гарачыя студэнцкiя гады з мiтынгамi на плошчы Незалежнасцi ўзгадваюць з замiлаваннем падчас рэдкiх пасядзелак у дарагiх барах у Беларусi цi ўжо за мяжой.
Андрэя Рамашэўскага можна назваць адным з тых, пра каго легенды ходзяць яшчэ дагэтуль, хоць ён ужо даўно жыве з сям'ёй у чэшскай вёсачцы i працуе праграмiстам. Яшчэ 15 год таму яго ведала цi не ўся нефармальная мiнская тусоўка і палова мiлiцыi.
Рамашэўскi, вядомы таксама як Борман, быў не толькi ўдзельнiкам шматлiкiх палiтычных перформансаў пачатку 90-х, за што неаднаразова быў затрыманы, але і адным з заснавальнiкаў i старшынёй легендарнай Партыi аматараў пiва, у якую ўваходзiлi дзеячы мастацтва Лявон Вольскi, Мiхал Анемпадыстаў, Сяргей Скрыпнiчэнка i iншыя. Сёння, нягледзячы на час i адлегласцi, Борман кантакт з Беларуссю не губляе: кожны год ён прыязджае на фестываль "Басовiшча", сустракаецца з "партыйцамi" i проста сябрамi. Ну i гэтак жа п'е пiва, праўда, зараз выключна чэшскае.

Пра самую пiўную партыю Беларусi
Партыя аматараў пiва — была бадай самай незвычайнай партыяй у Беларусi i, што цiкава, не такой ужо i малаколькаснай. А сярод сяброў партыi можна сустрэць i такiх вядомых людзей, як Лявон Вольскi, Мiхал Анемпадыстаў (аўтар партыйнай эмблемы), Севярын Квяткоўскi… У чым была прычына такой прыцягальнасцi? У назве, праграме, статуце?
— Думаю, што ў першую чаргу справа была ў назве. Не так цяжка назбiраць некалькi соцень чалавек у партыю, якая мае адкрыта папулiсцкую назву. Статут партыi колькасць сяброў хутчэй абмяжоўваў, бо прыём новых сяброў — ёсць бюракратычны працэс. Ну а праграму партыi бачыў толькi партактыў — не тое каб мы яе ад кагосьцi хавалi, але не кожнага яна цiкавiла. Таксама важную ролю на пачатку стварэння партыi адыгралi i асабiстыя кантакты.
— А як увогуле ўзнiкла партыя, i якая роля табе належала на самых пачатках?
— Гэта было ў 1993 годзе. Я тады вучыўся на хiмфаку, на якiм так i не давучыўся, бо якраз тады атрымаў загад ствараць партыю. Да мяне прыйшлi мае старыя знаёмыя Вадзiм з Юрам i кажуць: маўляў, у нас у наступным годзе будуць парламенцкiя выбары i не было б нiчога дрэннага, калі б мы атрымалi ў парламенце нейкiя пару месцаў — гэта, зразумела, дапамагло б неяк нашаму бiзнесу, i ты таксама не павiнен быў бы займацца студэнцтвам розным.
Чаму не? Знаёмыя мы з iмi былi ўжо даўно, бачылiся яшчэ ў клубе Льва Крывiцкага "Современник", потым проста на нейкiх акцыях Крывiцкага, пэўны час працавалi разам у самвыдаце. На пачатку 90-х мы неяк разышлiся (я пайшоў вучыцца, яны рабiць бiзнес), а потым вось зноў сышлiся.
Што тычыцца стварэння партыi, то практыку ў такiх бюракратычных справах я ўжо меў — супрацоўнiчаў i з Сацыял-дэмакратычным саюзам Крывiцкага, быў на ўстаноўчым сходзе БНФ у Вiльнi, на ўстаноўчых сходах iншых арганiзацый. Нават на ўстаноўчы з'езд ЛДП Жырыноўскага пралез. Пачытаў я законы аб партыях, якiя тады iснавалi, колькi чалавек патрэбна на ўстаноўчы сход, потым падрыхтаваў паперы на рэгiстрацыю i арганiзаваў з'езд. Тады для заснавання партыi патрэбна было ўсяго сто ўдзельнiкаў.
Першы з'езд адбыўся ў 1993 годзе ў Доме лiтаратараў. Але самым масавым быў другi з'езд, у 1994-м, калi прымалася перадвыбарная праграма партыi. Ён праходзiў два днi, i для гэтых мэт нават быў арандаваны Палац чыгуначнiкаў. З ягонага ганку ўдзельнiкам з'езда i звычайным мiнакам ігралi гурты Zyhimont Vaza, "Крама" i iншыя.
"На з'езд быў запрошаны кожны сябра партыi. З'езд праходзiў у вялiкай зале, а ўнiзе ў фае пiва раздавалася ўсiм сябрам партыi па мандату. Бясплатна! Былi кампосцеры. Атрымаў бутэльку — зрабiлi дзiрку, атрымаў другую бутэльку — другую дзiрку, атрымаў трэцюю бутэльку — трэцюю дзiрку, атрымаў чацвёртую бутэльку — зрабiлi чацвёртую дзiрку. Той, хто артымаў чатыры дзiркi — не меў права галасаваць, бо нам трэба было правесцi свой спiс кандыдатаў: той, хто напiўся, — не галасаваў. Такiм чынам, мы абмежавалi вышэйшы орган людзьмi, якiя нармальна працуюць галавой. А той, хто за гэты час паспеў выпiць чатыры бутэлькі пiва, не быў цiкавы для нас як чалавек, якi будзе вырашаць палiтыку партыi.
— Такiм чынам, нягледзячы на назву, у партыi цанiлася цвярозая галава. А як вы прыйшлi да такой незвычайнай назвы?
— Зразумела, што пасля рашэння стварыць партыю прыйшло i рашэнне, што трэба яе неяк назваць. Ёсць розныя спосабы: традыцыйныя, паводле iдэалогii, але бываюць выпадкi правакацыйнай назвы. Мы выкарысталi маркетынгавы спосаб. Ну i, канешне, улiчвалi польскi прэцэдэнт, там таксама iснавала Партыя аматараў пiва. Польская партыя была нашай выбранай мадэллю.
Дарэчы, польская Партыя аматараў пiва на сваiх першых выбарах атрымала 10% цi 15%. Гэта было неверагодна шмат, гэта была трэцяя па колькасцi фракцыя. Так што нiчога новага мы не прыдумалi. З нас смяялiся, казалi: "Вы што, iдыёты?" Але мы вырашылi, хай нас лепш будуць прымаць за iдыётаў, але мы атрымаем свае месцы ў парламенце. Але ўсё ж мы прайгралi. Па той прычыне, што ў нас з Польшчай крыху розныя выбарчыя сiстэмы: яны маюць прапарцыянальную сiстэму са спiсаў партый, а ў нас — мажарытарная сiстэма.

«Паслужны спiс» Бормана
Цяжка нават пералiчыць, у якiх толькi акцыях i арганiзацыях ён не ўдзельнiчаў i ў якiя гiсторыi не трапляў. Ён быў сябрам Дэмакратычнага саюза Навадворскай — адной з самых вядомых антысавецкiх арганiзацый, супрацоўнiчаў з беларускiмi сацыял-дэмакратамi Льва Крывiцкага, прымаў удзел як зарэгiстраваны госць ва ўстаноўчым з'ездзе БНФ у Вiльнi. На пачатку 90-х нават паспеў пасядзець у намётах на Плошчы незалежнасцi.
Было нават сяброўства з транснацыянальнай (насамрэч iтальянскай) радыкальнай партыяй Partito radicale. Дарэчы, з iнiцыятывы гэтай няўрадавай арганiзацыi быў утвораны суд у Гаазе. Да бiяграфii можна яшчэ дадаць i каардынацыю антыпрагiбiцыянiзму на Беларусi — руху за адмову ўсiх забарон (у тым лiку, дарэчы, i адмову забароны на ўжыванне ўсiх вiдаў наркотыкаў).
У канцы 80-х — пачатку 90-х свет незваротна змяняўся. I, напэўна, тады было проста немагчыма застацца па-за працэсамi, што адбывалiся ў грамадстве. Асаблiва калi ты малады, цiкаўны i адкрыты да ўсяго новага i невядомага. Савецкi Саюз знiкаў на вачах, а ў краiнах зараджалiся нацыянальныя рухi, што прагнулi незалежнасцi для сваiх народаў. Не абышлi гэтыя працэсы i Беларусь… Кажуць, што для беларусаў пераломным момантам былi Курапаты. Андрэў трапiў на першыя Курапаты ў 1988 годзе, будучы яшчэ школьнiкам.
— Курапаты 1988-га былi дастаткова цiкавымi. Прыйшоў я туды па аб'яве… Спачатку паслухалi Пазьняка каля могiлак, пасля пайшлi ў поле, там, дзе сёння вiдаць нейкае Уручча. Больш за ўсё памятаю надвор'е — было страшэнна халодна i падаў мокры снег. Ну а пасля, калi мы вярталiся да Мiнска, нас ужо чакалi міліцыянты с дубiнкамi. У першы раз пабачыў! Анi дубiнкай, анi газам я не атрымаў — быў дастаткова малады i хуткi. Ну, а на Курапатах-1989 я быў адным з тых, хто нёс крыж…
Пасля школы Андрэй спрабаваў вучыцца ў РТI…(Два разы.) Потым на хiмфаку БДУ. Але так нiдзе i не давучыўся, бо, як кажа, "у той час было шмат цiкавейшых рэчаў".
Калi Савецкi Саюз развальваўся, Борману было проста неабходна адчуваць ход гiсторыi лiтаральна на сваёй скуры. Таму, калi стала горача зусiм побач, у Лiтве, дзе адбывалiся масавыя мiтынгi пратэсту, ён паехаў на барыкады "спыняць танкi". Праўда, танкi так i не сустрэў, бо жыў не на тых барыкадах: пад парламентам, у той час, як расiйскiя танкi накiравалiся да тэлецэнтра. Дарэчы, тыя лiтоўскiя барыкады i абумовiлi ў пэўнай ступенi незвычайны iмiдж Андрэя (а-ля Шамiль Басаеў).
— Калi я паехаў у Вiльнюс стаяць на барыкадах, дык даў сабе абяцанне, што пакуль Лiтва не атрымае незалежнасцi — не буду галiцца. Лiтва атрымала. Тады падумаў, што неяк хутка ўсё атрымалася — нецiкава, думаю: ну, пакуль Беларусь не стане незалежнай — не буду галiцца. Беларусь незалежнасць атрымала, толькi вось несапраўдная яна нейкая. Карацей, нейкiя адгаворкi ўвесь час знаходзiлiся…

Досвед самвыдату
Перабудова прынесла галоснасць i свабоду слова. Праз самвыдат, з якога нараджалася незалежная прэса, людзi мелi магчымасць даведацца пра тое, што хавала ад iх савецкая ўлада. Зрэшты, народ, згаладаўшыся па свабоднай, без iдэалагiчных прымесяў iнфармацыi, ствараў добры попыт на самвыдат, што давала магчымасць i няблага на iм падзарабiць. Займаўся самвыдатам у свой час i Борман.
— Спачатку я толькi распаўсюджваў, потым ужо меў сваё ўласнае з сябрамi выдавецтва. Прызнаюся, што рабiлi i бамбiлi Маскву тонамi вельмi жоўтага самвыдату (адтуль i грошы былi). Што тычыцца Мiнскага самвыдату, то ў канцы 90-х iснавала прыватная газета "Беларуская трыбуна" — больш-менш якасная з журналiсцкага погляду, але збольшага рускамоўная. Падавалася, што нядрэнная. Пасля з'явiлася другое выданне — "Навiны БНФ" — журналiстыка горшая, але больш партыйнай iдэалогii. Рэдагаваў Алесь Суша. Я, дарэчы, працаваў у рэдакцыi ў 1990—1991-х, быў адказным сакратаром. Пасля з'явiлася „Свабода" (Жук i Гермянчук). Там быў непараўнальна лепшы палiграфiчны ўзровень, прафесiйная журналiстыка.
Кватэра Бормана i тамтэйшая багема
Праз сваю няўрымслiвасць i актыўнасць Борман паспяваў паўсюль, што ў сваю чаргу захапляла i пэўным чынам нават натхняла людзей творчых. За пешы пераход чэшскай мяжы Борман атрымаў вершык ад Сокалава-Воюша. Паездкi ў Вiльню з Лерай Сом скончылiся песняй ад яе. Праўда, што за песня, Борман так i не прызнаўся, сказаў, што iнтымнага характару, таму "шукайце ў дыскаграфii 1991 года". А "Пасядзелкi" на сутках з Пушкiным натхнiлi апошняга на партрэт Бормана.
Пра сваю мiнскую кватэру Андрэй узгадвае як пра месца з не вельмi добрай рэпутацыяй. Але затое там паспела перагасцiць нямала вядомых асоб.
— "Ляпiсы" ў мяне п'янствавалi амаль ў поўным складзе. N.R.M — па частках, Zyhimont Vaza таксама. I Памiдораў, якi, праўда, тады яшчэ не спяваў, да мяне праз акно лазiў.
Але, бадай, самая вядомая гiсторыя, звязаная з Борманам, — гэта спаленне БССРаўскага сцяга, за якi яго i пасадзiлi на "Валадарку". Праўда, ён сцвярджае, што сцяг не палiў.
— Тую акцыю ладзiлi анархiсты. Мы прыйшлi на чужую акцыю. Севярын Квяткоўскi там панасiў яго вакол рэзiдэнцыi, я павесiў на прыбiральню. Потым ужо сцяг спалiлi, але мяне пры спаленнi не было. Пасля прыехала мiлiцыя i ўсiх забрала. Я вярнуўся на месца злачынства — а там усiх забралi. Прыйшлося правакаваць i напрошвацца…
— Так хацелася, каб забралi?
— Ну, дык крыўдна: усiх забралi, а я недзе пiва пiў. Тады патрымалi трое сутак i выпусцiлi пад падпiску аб нявыездзе. Потым мяне ўжо злавiлi ў 1996-м, на Дзень Волi, i абвiнавацiлi ў спальваннi сцяга. Вось тады я тры месяцы i прасядзеў на "Валадарцы", чакаючы суда. Далi мне два гады ўмоўна з адтэрмiноўкай на год. Пасля гэтага я i вырашыў з'ехаць, бо мяне ўсё роўна за нешта б злавiлi.
I ўсё ж гэта быў не адзiны выпадак затрымання. Борман ужо даўно паспеў прыцягнуць увагу мінскай мiлiцыi дзякуючы розным палiтычным акцыям. Напэўна, нават цяжка будзе прыгадаць колькасць ягоных затрыманняў: мiлiцыя ўжо ведала хлопца ў твар…
— Шмат было розных выпадкаў. Неяк недалёка ад кафедральнага сабора ў Мiнску я з групай моладзi залез на каналiзацыйную шахту. Так мы абвясцiлi дзяржаўнасць (а вакол розныя масавыя беспарадкi з напалову разагнанага мiтынгу). I старшына з Цэнтральнага РАУС асабiста ходзiць: „Грамадзяне, разыходзьцеся, не парушайце правапарадак. А вам, Рамашэўскi, — персанальна кажу — разыходзьцеся!" Ён добра ведаў мяне з папярэднiх затрыманняў, але на маладых гэта ўражанне зрабiла.
Таксама быў выпадак, калi ўзялi за пiкет каля пракуратуры i пешкi канваіравалi ў РАУС, бо ехаць машынай я адмовiўся.

Пiва, дзяўчаты i Беларусь
— Што больш любiш з алкаголю: пiва цi больш цяжкiя напоi, як, напрыклад, "Зуброўка", якую ты сёлета на "Басовiшчы" мяняў на чэшскае пiва?
— Зразумела, пiва. "Зуброўку" — гэта я для жонкi, яна шмат пiва не вып'е…
— А якая ў цябе стандартная порцыя — колькi куфляў?
— Адзiн куфель на абед, другi вечарам. Ну, а калi пiць пачынаем, то хто лiчыць, асаблiва пасля чацвёртага…
— А як дзяўчаты ставiлiся да твайго "барадатага" iмiджу? Не палохалiся?
— Кагосьцi адпуджвала, а кагосьцi не. Тыя, каго адпуджвала, мяне не цiкавiлi. Так што вельмi якасны фiльтр атрымаўся…
— Па чым адчуваеш настальгiю?
— Я ў Еўропе паўсюль як дома. Калi мне чагосьцi з Беларусi бракуе — замоўлю. Калi трэба будзе з'явiцца асабiста — з'яўлюся.
— Якiя былi першыя адчуваннi, калi наведаў Беларусь ужо з чэшскiм пашпартам?
— Першым адчуваннем была небяспека, але гэта хутка прайшло. Прайшоўся па знаёмых месцах… Штосьцi засталося як i 10 гадоў таму, а штосьцi ўжо сёння не пазнаць.
— Чым для цябе сёння з'яўляецца Беларусь — няспраўджаная мара, чужая краiна, "родина-уродина"?
— Свая краiна з чужым насельнiцтвам. Але яно зменiцца. Пройдзе пару генерацый, i змагу спакойна на пенсiю сюды ехаць.
— Верыш?
— Не веру — ведаю.
Да ведама
Партыя аматараў пiва была створана ў Мiнску ў 1993 годзе. Дзейнасць партыi была часова прыпынена рашэннем Цэнтральнага каардынацыйнага камiтэта ПАП яшчэ ўвосень 1996 года. Хаця афiцыйна дзейнiчала да 1997 года, пакуль не была зачынена рашэннем Мiнiстэрства юстыцыi.
Колькасць сяброў у 1995 годзе складала прыблiзна 2500 чалавек. Сярод сяброў партыi можна сустрэць шмат вядомых асоб, дзеячаў мастацтва, палiтычных актывiстаў — мастака Мiхала Анемпадыстава, музыку Сяргея Скрыпнiчэнку (Zygimont Vaza), Лявона Вольскага (N.R.M.), журналiста Севярынца Квяткоўскага, лiдэра Свабодных прафсаюзаў Генадзя Быкава, старшыню Беларускай партыi свабоды Сержука Высоцкага i iншых.
З'езды партыi:
Першы з'езд — Заснавальны — 10 жнiўня 1993 г.
Другi з'езд — Праграмны — 3—4 верасня 1994 г.
Трэцi з'езд — Перадвыбарны — 1995 г.
На 2013 год запланаваны наступны з'езд — Адраджэнне.
Расширим инфу.
Партия заргестрирована 31 января 1993 года.
1 президент партии Юрий Гочар
2 президент партии Вадим Чернышев.
Инициатива создания партиии и финасирование - Вадим Чернышев. ("Минская альтернатива" самиздат "Беларуская трибуна", "Переворот"
название партии предложено Юрием Гончаром ("Минская альтернатива".)
Причина создания не "калі б мы атрымалi ў парламенце нейкiя пару месцаў — гэта, зразумела, дапамагло б неяк нашаму бiзнесу,"
а решение вернутся в околополитические игры после перерыва 91-93 года.
Господин Борман! Что ж вы так стесняетесь ваших старых партийных таварищей, что даже внятно называть их боитесь?


