архiў газеты
Жнiвень 2010
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 |
падпiсчыкi
НАВІНЫ
Вам жа кожны дзень глядзець у вочы сваім падначаленым...
ПАЛІТЫКА
Остановим фальсификации вместе!
ГРАМАДСТВА
Маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады асудзіць камунізм
Учителей заставляют проверять холодильники в квартирах своих учеников?
Цяпер настаўнікі могуць ставіць «0»
Ці можна вучыцца без падручнікаў?
Сердечно-сосудистые заболевания — главная причина смертности в Беларуси
ЭКАНОМІКА
Сусветна вядомы канцэрн IКЕА стварае буйное дрэваапрацоўчае прадпрыемства ў Беларусі
Прадпрымальнікі хочуць піва...
Беларусь можа набыць частку Рыжскага порта
За месяц прыбытак беларускіх банкаў упаў у 15 разоў
«Белтрансгаз», «Нафтан» и Мозырский НПЗ — крупнейшие налогоплательщики Беларуси
ЛЮСТЭРКА
Даіць беларускіх кароў будуць беларускія ж робаты
Прапілі больш за 3 трыльёны рублёў
Парк у Оршы, пабудаваны да «Дажынак», прызнаны небяспечным для дзяцей
Телеканал ОНТ пока не имеет права заниматься «Евровидением»
В Логойске соберется рекордное число иностранных дрифтеров
У СВЕЦЕ
Американские военные в Ираке приняли брошенный в них ботинок за гранату
Ахмадинежад: Иран никогда не откажется от ядерной программы
Количество самолетов в мире удвоится
Китай отобрал для полетов в космос женщин
Противники реформы Обамы изобразили его в виде африканского знахаря
Индийские ученые получили сорт риса, который не надо варить
Ученик начал превращаться в ученицу
По ошибке увеличили премию в тысячу раз
КУЛЬТУРА
В Беларуси пройдет первое чиби-дефиле
Рыгор БАРАДУЛIН: «Я, бывала, і да чаркі прыкладаўся, і вучыцца ленаваўся...»
Манхэттенский фестиваль — впервые в Минске
СПОРТ
Аляксандр МЯДЗВЕДЗЬ: «Толькі зараз я ўздыхнуў з палёгкай...»
«Дынама», балельшчыкі і «Юрыкі»
ЗДАРЭННІ
ГАЗЕТА - ЧЫТАЧ
КУЛЬТУРА
Рок-зорка Віталь Чарняўскі навучыў дырэктара школы граць на флейце
Чарговы фэст "Рок-Каляды" адбыўся сёлета ў Горках. Ён сабраў маладыя і цікавыя гурты, каб запаліць на беларускім музычным небасхіле новую калядную рок-зорку — стаўбцоўскі гурт Rosy, які дагэтуль не меў аніякіх узнагарод і адзначаўся хіба невялікімі канцэртамі ў родным горадзе ды ў Мінску. Гэтым разам музыкі адным махам ўзялі ажно дзве намінацыі — "Лепшы гурт" і "Лепшы сола-гітарыст". А таксама выйгралі 12 гадзін запісу ў студыі.
"Народная воля" паразмаўляла з удзельнікамі гурта Віталем Чарняўскім і Ягорам Касцюковым.
— Прызнайцеся, ці чакалі вы гэтай перамогі?
Віталь Чарняўскі: — Мы старанна працавалі над праграмай, відаць, таму і дачакаліся. Я б сказаў, зрабілі ўсё. Фэст "Рок-Каляды" быў для нас важным, бо ехалі ажно за 300 кіламетраў і хацелася, каб падарожжа сталася недарэмным. Яно і праўда стала сапраўдным калядным падарункам.
— Чым вы так падкупілі журы?
— Мы падрыхтавалі песні, якія найбольш адпавядалі нашай камандзе, не імкнучыся падладзіцца пад настрой ці фармат канцэрта. А як адыгралі, адразу паехалі дамоў, не застаўшыся на гала-канцэрт, бо на наступны дзень некаторым з нас трэба было на працу. А пра перамогу даведаліся ўжо ў электрычцы. Пачалі адзначаць, тэлефанаваць жонкам...
— Для чаго вам калядная рок-зорка?
— Гэтая перамога — уздым для гурта. І хаця мы выйгралі 12 гадзін запісу, наўрад ці гэтым скарыстаемся, бо жывём далёка. Аднак ужо сёння гатовыя ляцець хутчэй на нашу студыю і пісаць новую праграму.

— А як вы самі звычайна святкуеце Каляды? Таксама з песнямі і танцамі?
— Абавязкова адзначаем гэтае свята. Спярша ў сям'і разам з куццёй ды іншымі традыцыйнымі стравамі. Варожым, кладучы сена пад абрус, каб дазнацца, хто даўжэй пражыве. Безумоўна, удзельнічаем у вячэрнім набажэнстве.
Дарэчы, на фэсце адзначылі не толькі наш гурт. У намінацыі "Лепшы сола-гітарыст" перамог таксама наш музыка. Максім моцна ўразіў усіх сваім энергічным сола ў песні "Доўга".
— Адкуль узяўся ў гурце такі файны гітарыст?
— Мы даўно сябравалі. І неяк Максім запрасіў нас падтрымаць яго на вяселлі — выканаць разам для ягонай жонкі кампазіцыю. Пасля мы вырашылі проста падурэць і пайграць рок-н-рол. Так усё і пачалося.
— Дарэчы, ты, Віталь, сам выкладаеш гітару ў дзіцячай музычнай школе...
— Мне цікава вучыць дзяцей, асабліва калі ёсць кантакт. Бо часцяком бывае, што вучань хоча, ды не можа, ці, наадварот, можа, ды не хоча. Да таго ж гэта стымулюе творчасць. Бо калі я чакаю вучня, з'яўляюцца розныя замалёвачкі. Калі нешта пачынае атрымлівацца, я нават думаю: хай бы вы яшчэ затрымаліся, а я закончу. Такім чынам, менавіта на працы ў мяне ўзнікла некалькі песень. Бо калі знаходзішся ў напружаным стане, гэта рухае. А ў расслабленным стане нічога не адбываецца, і чалавек робіцца гультаём.
Дзецям стараюся больш даваць твораў эпохі Рэнесансу і барока, бо яны мне самому падабаюцца па будове, каларыце. А яшчэ прывіваю ім любоў да блюза, бо гэта вельмі прыемная музыка, аснова ўсяго сучаснага року.
— Здаецца, ты і з выкладчыкаў скалаціў ансамбль?
— Так, мы займаемся разам з педагагічным складам. Я падбухторыў дырэктара, і мы разам іграем старадаўнюю музыку. Ён, дарэчы, упершыню з мае падачы ўзяў у рукі блок-флейту. Я яму паказаў тое-сёе, і ён ўжо спраўна грае. Мой удзел - гітара і вакал. Мы разам выконваем тое, што некалі гралі "Росы" яшчэ ў акустычным варыянце, калі больш схіляліся да медывалю і фолку.
— Дзе Rosy самі вучыліся, напрыклад, выдатна спяваць?
Ягор Касцюкоў: — У 2000 годзе нас у Мінску ў Чырвоным касцёле сабраў Валерый Шмат, які працаваў там арганістам. Хор ён сабраў з сяброў, і мы пачалі спасцігаць азы вакальнага майстэрства. Мы спявалі сярэднявечную каталіцкую музыку. Пазней паціху гэта перарастала ў нешта большае. Менавіта ў хоры мы навучыліся і цікавым музычным хадам, фішкам.
— У Rosy шмат пейзажнай лірыкі. Упэўнена: так пісаць можа толькі чалавек, які вырас сярод сапраўднай прыроднай прыгажосці. Распавядзі пра сваю малую радзіму, якая цябе гэтак натхняе.
Віталь Чарняўскі: — Гэта вёска Налібакі Стаўбцоўскага раёна. Яна адрозніваецца каларытам, якога больш нідзе не сустракаў. Можа быць гэта таму, што я стаўлюся да Налібакаў улюбёна. Але думаю, каб гэта адчуць, дастаткова пабыць там, пабачыць прыгожы касцёл, царкву, якія ансамбліруюць разам. А яшчэ гэтая вёска з усіх бакоў акружаная лесам. Мне там хораша. Там я адпачываю.
— Як вы ставіцеся да таго, што вас называюць сучаснымі "Песнярамі"?
Ягор: — Я да любых ярлыкоў стаўлюся негатыўна, нават калі ў 2-3 песнях ёсць нейкія элементы, якія могуць нешта нагадаць. Але не думаю, што гэтага дастаткова, каб павесіць цэтлік.
Віталь: — Але з другога боку - чаму б не, бо гэты гурт у свой час зрабіў пераварот. Я разумею, што звычайна такія параўнанні робяць людзі, якія проста больш нічога не ведаюць і ні з чым параўнаць не могуць. Натуральна, што музыкі растуць і развіваюцца пад нечым уплывам і могуць мець розныя ўнёскі. Але ў такім разе мы можам стаць абвешанымі ярлыкамі, як медалямі. У дзяцінстве мы слухалі цяжкую музыку. Таму, бывае, хочацца хэві, харду, класічнага рок-н-рола, блюза, нават якаснай еўрапейскай папсы.... На нас вельмі ўплывае класічная музыка.
— Як вы лічыце, тое, што Rosy робяць сёння, гэта актуальна, сучасна, адпавядае патрабаванням беларускай музыкі?
— Тое, што мы робім, будзе заўсёды актуальна. Былі 70-я, 80-я, 90-я... Цяпер я не дзіўлюся, калі спынам еду дамоў і бачу за рулём маладога чалавека, які слухае Бутусава. А хтосьці любіць ABBA менавіта цяпер, бо сёння гэта гучыць і ўспрымаецца інакш. Гэтак і ў Rosy свой слухач заўсёды будзе.


