№147-148 (3073-3074)

УВАГА!
Як атрымаць
друкаваны варыянт
газеты?

Народная Воля

архiў газеты

Люты 2010

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Выпуск:

падпiсчыкi

НАВІНЫ

«Орангутанги» в центре Минска

Вам жа кожны дзень глядзець у вочы сваім падначаленым...

ПАЛІТЫКА

Остановим фальсификации вместе!

ГРАМАДСТВА

Белая кровь

Отказываюсь понимать!

Другие

Маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады асудзіць камунізм

ЕГУ застаецца ў Вільнюсе

Учителей заставляют проверять холодильники в квартирах своих учеников?

Цяпер настаўнікі могуць ставіць «0»

Ці можна вучыцца без падручнікаў?

Мой шыбалет

Спакуса

Сердечно-сосудистые заболевания — главная причина смертности в Беларуси

Горкі хлеб Iвана Афанасіка

ЭКАНОМІКА

Сусветна вядомы канцэрн IКЕА стварае буйное дрэваапрацоўчае прадпрыемства ў Беларусі

Прадпрымальнікі хочуць піва...

Беларусь можа набыць частку Рыжскага порта

За месяц прыбытак беларускіх банкаў упаў у 15 разоў

«Белтрансгаз», «Нафтан» и Мозырский НПЗ — крупнейшие налогоплательщики Беларуси

ЛЮСТЭРКА

Даіць беларускіх кароў будуць беларускія ж робаты

Прапілі больш за 3 трыльёны рублёў

Парк у Оршы, пабудаваны да «Дажынак», прызнаны небяспечным для дзяцей

Телеканал ОНТ пока не имеет права заниматься «Евровидением»

В Логойске соберется рекордное число иностранных дрифтеров

У СВЕЦЕ

Когда краснеет богиня Клио

Американские военные в Ираке приняли брошенный в них ботинок за гранату

Ахмадинежад: Иран никогда не откажется от ядерной программы

Количество самолетов в мире удвоится

Китай отобрал для полетов в космос женщин

Противники реформы Обамы изобразили его в виде африканского знахаря

Индийские ученые получили сорт риса, который не надо варить

Ученик начал превращаться в ученицу

По ошибке увеличили премию в тысячу раз

КУЛЬТУРА

Святлана ДЛАТОЎСКАЯ: «Калі сутыкнулася з беларускім адраджэнскім рухам, з’явілася жаданне ўсіх пераапрануць...»

В Беларуси пройдет первое чиби-дефиле

Рыгор БАРАДУЛIН: «Я, бывала, і да чаркі прыкладаўся, і вучыцца ленаваўся...»

Манхэттенский фестиваль — впервые в Минске

При жизни не выставлялся

СПОРТ

Хто дагоніць БАТЭ?

Аляксандр МЯДЗВЕДЗЬ: «Толькі зараз я ўздыхнуў з палёгкай...»

«Дынама», балельшчыкі і «Юрыкі»

Вот так платье!

Неугомонный Кличко

Скромный Пеле

ЗДАРЭННІ

Злачынная цікаўнасць

Крымінальны рэкорд

ГАЗЕТА - ЧЫТАЧ

Ни дома, ни леса

Дзве праўды

Чацвёрты падзел

Кто нажал «спусковой крючок»

Управляемая килька

Колнка юриста

Утульны «Глобус»

Учение — тьма

Забастоўшчык

У храме хараства і смутку

Общественная комиссия по реабилитации жертв режима



Ілюстрацыя

ГРАМАДСТВА

Нашчадкі Радзівілаў дагэтуль лічаць сябе грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага

ГІСТАРЫЧНЫ ВІЗІТ

29.05.2009   №81-82   -   Віталь ГАРБУЗАЎ.

Прадстаўнікі славутага роду Радзівілаў упершыню за доўгія гады наведалі Беларусь. Цягам трох дзён яны вандравалі па нашай краіне.

У Беларусь прыехала 91-гадовая Альжбета Радзівіл — дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла, яе сын Аба, двое ўнукаў і яшчэ шасцёра нашчадкаў Радзівілаў. Гэта быў прыватны візіт прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду. З ініцыятывай аб запрашэнні Радзівілаў у Беларусь выступіў малады беларускі журналіст Глеб Лабадзенка. Яго падтрымала і амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

Прыляцеўшы ў Мінск, Радзівілы размясціліся ў гатэлі “Беларусь”, адкуль на мікрааўтобусе адправіліся ў Чырвоны касцёл на імшу. Адтуль — у сталічную краму “Радзівілаўскую”, дзе госці былі прыемна ўражаны асартыментам прадукцыі.

Далей быў візіт у мястэчкі Ішкальдзь, Паланечка і Мір. Пра свае ўражанні ад убачанага ў Міры з намі падзяліўся князь Мацей Радзівіл:

Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў тут дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў знішчаны могільнік, сам замак быў малаадбудаваны, а цяпер бачу, што касцёл і царква адбудаваныя. Гэта вельмі радуе. Пазнаёміліся мы ў Міры і з некалькімі асобамі, якія вельмі цікавяцца культурай, традыцыямі і хочуць нешта ведаць пра мінулае...

У другі дзень свайго прабывання ў Беларусі нашчадкі Радзівілаў наведалі шэраг сталічных музеяў і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Там прадстаўнікі славутага роду пакінулі кнігу, дзе было змешчана іх генеалагічнае дрэва. Гэтым падарункам былі забітыя адразу два зайцы: па-першае, падарункам папоўніўся бібліятэчны фонд, а па-другое, гэтая кніга павінна абараніць Беларусь ад людзей, якія выдаюць сябе за нашчадкаў Радзівілаў, хаця самі да іх ніякага дачынення не маюць. Такія выпадкі, гавораць, былі... Далей у насычанай праграме знаходжання Радзівілаў у Беларусі быў запланаваны візіт у Музей беларускай гісторыі і культуры.

...Было па ўсім відаць, што супрацоўнікі музея хваляваліся. Першай у музей увайшла Альжбета Радзівіл. Узняўшыся на другі паверх, яна агледзела генеалагічнае дрэва Радзівілаў і затым спынілася ля партрэта сваёй бабулі — Марыі Ружы Браніцкай. Праз некалькі імгненняў Альжбета Радзівіл вымавіла: “У гэтым музеі самая дрэнная карціна маёй бабулі, якая б толькі магла быць... Марыя Ружа Браніцкая ў жыцці была значна прыгажэйшай”, — адзначыла яна. Супрацоўнікі музея спрабавалі апраўдвацца, але ў іх гэта не вельмі атрымалася. Пасля заканчэння экскурсіі Альжбета Радзівіл адзначыла, што самі супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры падчас іх візіту даведаліся значна больш пра іх род, чым ведалі дагэтуль...

У апошні дзень трохдзённага візіту Радзівілы наведалі Нясвіжскі замак. У Радзівілаў існуе традыцыя: кожны прадстаўнік роду незалежна ад лініі павінен хоць раз пабываць у Нясвіжы. Дарэчы, Альжбета Радзівіл добра памятае гэты замак яшчэ з маленства. Яна часта бывала тут у свайго бацькі на летніх канікулах. Апошнім разам Альжбета Радзівіл была ў Нясвіжы ў 1935 годзе — у год смерці свайго бацькі. “Я і дагэтуль добра памятаю тут кожны куток, бо гэта ж быў мой дом. Помню, як у маленстве я бегала на кухню, мяне вельмі цікавіў працэс прыгатавання ежы. Повар-паляк не дазваляў мне нічога там рабіць, а сам гатаваў проста фантастычна.

Яшчэ помню, што вольны час я бавіла за верхавой яздой. У нас, акрамя коней для карэт, былі дзве ездавыя...”

Падчас заканчэння прабывання ў Беларусі князь Мацей Радзівіл прызнаўся карэспандэнту “Народнай Волі”, што многія нашчадкі гэтага славутага роду дагэтуль лічаць сябе грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага:

Разумееце, зусім не важна, хто я па пашпарце — паляк, літовец ці беларус. Галоўнае, што ў сэрцы я адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага. Справа ў тым, што ВКЛ было вельмі добрай дзяржавай, там жылі ўсе разам: пратэстанты, яўрэі, католікі... Тая дзяржава, канечне, сёння не магла б стаць узорам для іншых краін. Але 300—500 гадоў таму яна была вельмі талерантнай для ўсіх... Цэнтр ВКЛ — гэта, безумоўна, Беларусь. Мне падаецца, што сэрца Княства тут б’ецца ў кожным чалавеку. Можа быць, людзі мараць эміграваць у тую легендарную і моцную краіну.

Дадаць камэнтар
Аўтар:

Камэнтар:
Код подтверждения:



 камэнтаваць 
 

апошнiя навiны

22.09

архiў навiнаў

Выкарыстоўваць артыкулы дазволена толькі з гіперспасылкай на крыніцу
© 2006-2008, Народная воля.