№147-148 (3073-3074)

УВАГА!
Як атрымаць
друкаваны варыянт
газеты?

Народная Воля

архiў газеты

Студзень 2012

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Выпуск:

падпiсчыкi

НАВІНЫ

«Орангутанги» в центре Минска

Вам жа кожны дзень глядзець у вочы сваім падначаленым...

ПАЛІТЫКА

Остановим фальсификации вместе!

ГРАМАДСТВА

Белая кровь

Отказываюсь понимать!

Другие

Маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады асудзіць камунізм

ЕГУ застаецца ў Вільнюсе

Учителей заставляют проверять холодильники в квартирах своих учеников?

Цяпер настаўнікі могуць ставіць «0»

Ці можна вучыцца без падручнікаў?

Мой шыбалет

Спакуса

Сердечно-сосудистые заболевания — главная причина смертности в Беларуси

Горкі хлеб Iвана Афанасіка

ЭКАНОМІКА

Сусветна вядомы канцэрн IКЕА стварае буйное дрэваапрацоўчае прадпрыемства ў Беларусі

Прадпрымальнікі хочуць піва...

Беларусь можа набыць частку Рыжскага порта

За месяц прыбытак беларускіх банкаў упаў у 15 разоў

«Белтрансгаз», «Нафтан» и Мозырский НПЗ — крупнейшие налогоплательщики Беларуси

ЛЮСТЭРКА

Даіць беларускіх кароў будуць беларускія ж робаты

Прапілі больш за 3 трыльёны рублёў

Парк у Оршы, пабудаваны да «Дажынак», прызнаны небяспечным для дзяцей

Телеканал ОНТ пока не имеет права заниматься «Евровидением»

В Логойске соберется рекордное число иностранных дрифтеров

У СВЕЦЕ

Когда краснеет богиня Клио

Американские военные в Ираке приняли брошенный в них ботинок за гранату

Ахмадинежад: Иран никогда не откажется от ядерной программы

Количество самолетов в мире удвоится

Китай отобрал для полетов в космос женщин

Противники реформы Обамы изобразили его в виде африканского знахаря

Индийские ученые получили сорт риса, который не надо варить

Ученик начал превращаться в ученицу

По ошибке увеличили премию в тысячу раз

КУЛЬТУРА

Святлана ДЛАТОЎСКАЯ: «Калі сутыкнулася з беларускім адраджэнскім рухам, з’явілася жаданне ўсіх пераапрануць...»

В Беларуси пройдет первое чиби-дефиле

Рыгор БАРАДУЛIН: «Я, бывала, і да чаркі прыкладаўся, і вучыцца ленаваўся...»

Манхэттенский фестиваль — впервые в Минске

При жизни не выставлялся

СПОРТ

Хто дагоніць БАТЭ?

Аляксандр МЯДЗВЕДЗЬ: «Толькі зараз я ўздыхнуў з палёгкай...»

«Дынама», балельшчыкі і «Юрыкі»

Вот так платье!

Неугомонный Кличко

Скромный Пеле

ЗДАРЭННІ

Злачынная цікаўнасць

Крымінальны рэкорд

ГАЗЕТА - ЧЫТАЧ

Ни дома, ни леса

Дзве праўды

Чацвёрты падзел

Кто нажал «спусковой крючок»

Управляемая килька

Колнка юриста

Утульны «Глобус»

Учение — тьма

Забастоўшчык

У храме хараства і смутку

Общественная комиссия по реабилитации жертв режима



Ілюстрацыя

КУЛЬТУРА

«Абярог» ад Алеся Клышкі

3.04.2008   №49-50   -   Дар'я ГАРОШКА

Футбаліст, даследчык, творца, галава сямейства і адданы вернік. Многія пісьменнікі, прачытаўшы гэтае апісанне, пазнаюць у ім свайго паплечніка — Алеся Клышку.

Нарадзіўся Алесь Клышка ў шматдзетнай сям'і, таму і працаваць пайшоў рана — з 16 гадоў. Пасля заканчэння вячэрняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на МАЗе, гуляў у футбол за каманду "Тарпеда". Пасля пайшоў на працу ў БПІ, абараніў дысертацыю, стаў кандыдатам тэхнічных навук. Ад пачатку 2007 года працуе ў НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта. Мае каля сотні друкаваных навуковых прац і вынаходніцтваў...

"Фізікі і лірыкі" — традыцыйна падзяляюць у жыцці навукоўцаў і творцаў. Алесь Клышка перайначыў гэтую традыцыю, гарманічна спалучыўшы строгія законы навукі і мастацкі хаос літаратуры. Больш таго, паэт даказаў: пачынаць ніколі не позна! Першая кніга творцы з'явілася ў 2002 годзе і мела назву "Ад каранёў да кроны". Потым было выданне, прысвечанае Мінску, — "Шчасце маё". Наступным стаў зборнік "Далёкае блізкае". Магчыма, гэтак праявіцца лірычнаму пачатку Алеся Клышкі дапамагла вера ў Бога, да якога творца прыйшоў ужо ў сталым узросце. Разам з верай жыццё яго ўзбагацілася роднай мовай. У духоўнай сферы паэт працуе гэтак жа актыўна, як і робіць усё ў сваім жыцці. З яго дапамогай былі зладкаваныя паломніцтвы да беларускіх святыняў, у верасні мінулага года адбыўся фестываль хрысціянскай паэзіі ў Сынковічах. Там была прэзентавана кніга "Шлях да Жыровічаў", напісаная ў сааўтарстве з інакам Мікалаем, вядомым яшчэ як паэт Зьніч (Алег Бембель). Другая сумесная іх кніга носіць назву "Жыровіцкія камяні". Выданні сталі неабходным унёскам у запаўненне вялікага прагалу тэалагічнай літаратуры на беларускай мове.

Але на гэтым неўтаймоўны паэт не збіраецца спыняцца — энергіі яму не займаць.

Падчас святкавання 60-гадовага юбілею адбылася прэзентацыя шостай кнігі Алеся Клышкі — "Абярог". Аснову кнігі склалі вершы, падрыхтаваныя ў мінулым годзе для чытання ў радыёперадачы "Начная Свабода": інтымная, патрыятычная, духоўная лірыка. Да таго ж у зборнік увайшло яшчэ некалькі вершаў і інтэрв'ю з паэтам.

"Раней у мяне было шмат вершаў па-руску, цяпер жа пішу толькі на роднай мове. Ёсць, праўда, адзін па-турэцку. У гэтым зборніку я сабраў і арганічна спалучыў лепшыя творы апошняга часу", — распавядае Алесь Клышка пра змест "Абярога". Назву кнігі ён тлумачыць так: "Для мяне абярог — гэта крыж, вера, малітва. Малітва за нашых памерлых і жывых, якія таксама моляцца за нас. Добраслаўленне. А калі чалавек добраслаўляе іншага, то гэта нясе ў сабе вялікую сілу". Паэтычны зборнік мае гукавое ўвасабленне ў аднайменным дыску "Абярог", куды ўвайшлі творы Клышкі і інака Мікалая. "Многім людзям бракуе часу чытаць, — кажа творца ў размове пра плытку. — Гукавы варыянт дазволіць ім пазнаёміцца з жаданымі творамі. У планах — выдаць у такой форме кнігі пра Жыровіцкі манастыр". Паэт не будуе далёкіх перспектыў. "Цяпер я разумею, якое імклівае жыццё, — гаворыць ён, — і імкнуся берагчы і атрымліваць асалоду ад кожнага яго дня".

Але людзі, што ведаюць Алеся Клышку, не сумняваюцца — без справы ён сядзець не будзе. "Ёсць літаратары, у клопатах якіх, у справах і думках якіх мяжа паміж бытам і творчасцю непраходная: "і зямлю паарэ, і вершы папіша". А ёсць і такія, што мяжы той і не бачаць, і не ўяўляюць. Быццё для іх — усёчасная сутворчасць, а тварэнне — штодзённае існаванне, — распавядае пра творцу ў прадмове да "Абярога" старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч — Гэтаму сведчанне яго новая кніга, асноўнае крэда якой якраз яскрава і характарызуе згаданую цэльнасць і арганічнасць: берагчы тое, што чалавека робіць Чалавекам, верніка — узвышае да Вечнасці, жыхара Беларусі — да Беларуса. І ў які ўжо раз цвердзіць Біблейскае: напачатку было Слова".

А завяршыць матэрыял хацелася б пажаданнем Генадзя Бураўкіна, якое прагучала падчас прэзентацыі зборніка вершаў Алеся Клышкі:

I я жадаю Клышку:

"Шаноўны наш Алесь!

Не траць сябе пакрышку,

А аддавайся ўвесь

Не мітусні,

Не славе,

Не золату акрас,

А той свяшчэннай справе,

Што паяднала нас,

І ў гэты час суровы,

Што ў душы цягне лёд,

Будзь мужны і здаровы

Яшчэ паўсотні год!"

Дадаць камэнтар
Аўтар:

Камэнтар:
Код подтверждения:



 камэнтаваць 
 

апошнiя навiны

22.09

архiў навiнаў

Выкарыстоўваць артыкулы дазволена толькі з гіперспасылкай на крыніцу
© 2006-2008, Народная воля.